Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.11.2019

Сёння ў межах тыдня дысцыплін грамадска-гуманітарнага цыкла праходзіла медыяазбука “Гісторыя Беларусі першай паловы ХХ ст.”

  Сёння ў межах тыдня дысцыплін грамадска-гуманітарнага цыкла праходзіла медыяазбука “Гісторыя Беларусі першай паловы ХХ ст.”. У конкурсе ўдзельнічалі каманды-прадстаўнікі ўсіх груп першага курса.

  Тыя, хто прыйшоў на мерапрыемства, мусілі пазнаць яскравыя падзеі і персанажаў з гісторыі Беларусі першай паловы ХХ ст., якія былі зашыфраваныя пры дапамозе фатаздымкаў, малюнкаў, карцін, карыкатур, схем. Ад першага слайда да апошняга не суціхала напружанне і бурлівае абмеркаванне магчымых адказаў. А агучванне правільных адказаў суправаджалася эмацыйнымі каментарамі ўдзельнікаў, якія радаваліся перамозе або зразумелі сваю памылку.
  Пасля напружанай барацьбы былі дасягнутыя наступныя вынікі: на пятым месце размесцілася каманда групы 219Д з 9 баламі; на адзін бал іх абышлі прадстаўнікі 119Д групы; трэцяе месца заняла група 319Д з 14 баламі, усяго толькі адзін бал саступіўшы камандзе групы 119Н. Ну а пераможцам стала каманда групы 219Н, якая набрала 21 бал.

Пераможцы будуць узнагароджаны падчас падвядзення вынікаў тыдня.