Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.01.2021

Літаратурна-мастацкая выстава «Каб чалавек жыў як чалавек…»

Навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа наведалі  літаратурна-мастацкую выставу ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Каб чалавек жыў як чалавек…», прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна. У экспазіцыі прадстаўлены выданні твораў Івана Мележа і Івана Шамякіна з аўтографамі майстроў слова,  з выдатна аформленымі вокладкамі і ілюстрацыямі знакамітых мастакоў.