Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.12.2021

Праект-акцыя “Імёны навукі ў гарадской прасторы”

   2021 г. – знакавы год для беларускай навукі і педагогікі. 100 год таму былі заснаваны Інстытут беларускай культуры, Беларуская акадэмія навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі Беларускі педагагічны тэхнікум.
   Кімбарам Андрэям Уладзіміравічам, выкладчыкам гісторыі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, пры супрацоўніцтве з Цэнтральным навуковым архівам НАН Беларусі распрацаваны праект-акцыя “Імёны навукі ў гарадской прасторы”. На інтэрактыўнай карце пазначаны месцы ўсталявання мемарыяльных дошак, прысвечаных беларускім навукоўцам. Для кожнай уганараванай асобы падрыхтавана кароткая біяграфічная даведка, прыведзены фотаздымак.
   Падрабязней пазнаёміцца з праектам можна на сайце каледжа  у раздзеле «Нашы праекты».