Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.10.2016

“ЗНАЙСЦІ СВАЮ ДАРОГУ Ў ЖЫЦЦІ”

   18 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася сустрэча навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага калледжа з паэтам, пісьменнікам, празаікам, перакладчыкам Ганадам Чарказянам.

    Беларусь стала другой радзімай Ганада Бадрыевіча, і ён аддзячыў ёй за прытулак, дабрыню і сардэчнасць светлымі вершамі і паэтычнай прозай.

   На творчым вечары гучалі творы не толькі самаго юбіляра, але і паплечнікаў па пяру Ганада Бадрыевіча – Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (дзякуючы сямейнаму відэархіву), а таксама Міхася Пазнякова, Міколы Мятліцкага, Алеся Марціновіча, Казіміра Камейшы і іншых.

   Нашы навучэнцы змаглі наведаць спецыяльна падрыхтаваную выстаўка з асабістага архіва Ганада Чарказяна, на якой былі прадстаўлены выданні твораў пісьменніка розных гадоў, кнігі класікаў беларускай літаратуры – Петруся Броўкі, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна з аўтографамі, а таксама іх падарункі юбіляру, фотаздымкі, ганаровыя граматы і разнастайныя публікацыі.