05.11.2021 г. у Мiнскiм педагагiчным каледжы прайшло мерапрыемства "Гучы, родны напеў!"
Удзельнiкi музычнага свята спявалi, танцавалi, жартавалi, гулялi у́ беларускiя гульнi, чыталi свае вершы.
Немагчыма было ўседзець на месцы! Вельмi спадабалiся прысутным гульнi-танцы "Явар", "Падыспань", "Верабей".
Як заклiк да сучаснага пакалення прагучаў верш навучэнца групы 220Н Антона Маркоўскага:
Любiце родную зямлiцу,
Шануйце старую крынiцу,
Каб хлеб радзiу́, шумела нiва,
Жылi каб людзi тут шчаслiва!
