Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2018

Першы ўрок дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі педагагічны каледж” па тэме “ПЕСНЯРЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”, прысвечанага Дню Ведаў

   1 верасня ў Дзень Ведаў выкладчыкі і навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, настаўнікі і вучні педагагічных класаў школ горада Мінска сабраліся ў зале Нацыянальнага Акадэмічнага Драматычнага тэатра імя Максіма Горкага на першы ўрок “Песняры роднай зямлі”. Асаблівасцю гэтага ўрока стала не толькі месца яго правядзення, але і спалучэнне адукацыі і мастацтва: урока на сцэне і прагляда спектакля “Пясняр”, а таксама пошук агульнага паміж творцамі ў мастацве і педагагічнай справе на прыкладзе творчаці Янкі Купалы і Ўладзіміра Мулявіна. Урок праводзіла Святлана Станіславаўна Елісеева, кіраўнік практыкі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.
   На ўроку прысутнічалі ганаровыя госці: Марыя Эдуардаўна Суворова, начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спеціальнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Вольга Уладзіміраўна Петрашова, дэпутат пастаяннай камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Людзьміла Мечыславаўна Жук, галоўны спецыяліст сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спеціальнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія звярнуліся да будучых педагогаў з прывітальнымі і віншавальнымі словамі.


    Падчас урока ўсе прысутныя далучыліся да разважання над пытаннямі: “Хто такі пясняр? Хто заслугоўвае такое званне? Ці ёсць падабенства паміж прызначэннем песняра і місіяй педагога?Як нараджаецца любоў да роднай зямлі? Ці можна развіваць гэта пачуццё? Хто можа разгледзець здольнасці дзіцяці і накіраваць яго на служэнне сваёй Айчыне?”
   Знасці адказы на пытанні дапамагалі Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк, паэт, драматург, аўтар п’есы “Пясняр”, і Валянціна Рыгораўна Еранькова, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, рэжысёр спектакля “Пясняр”, якія падзяліліся з прысутнымі сваімі думкамі і парадамі.
   Чым больш прысутныя разважалі над сутнасцю існавання песняра і педагога, тым больш знаходзілі агульнае. Як пясняр кожны свой радок прапускае праз сэрца, так педагог кожнага вучня прапускае праз сэрца. Як паэт усю моц свайго таленту аддае служэнню роднай бацькаўшчыне, так педагог усю моц сваёй прафесіі аддае росквіту нашай краіны. Як сапраўдны мастак слова, не думае пра славу і піша, не чакаючы ўзнагарод, так сапраўдны педагог працае дзеля дзяцей і для дзяцей, не чакаючы падзякі.
   Падчас урока навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, будучыя настаўнікі і выхавацелі, атрымалі пажаданні свежа і натхнёна вучыць і выхоўваць, мець свой адметны педагагічны стыль, адчуваць патрэбы сучаснага часу і уласную своеасаблівасць педагагічнай дзейнасці спалучыць з выхаваннем у вучняў любові да нашай цудоўнай Беларусі праз адкрыццё яе прыгажосці і гасціннасці!
   Спектакль “Пясняр” стаў сапраўдным падарункам выкладчыкам і навучэнцам Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, настаўнікам і вучням педагагічных класаў школ горада Мінска да Дня Ведаў!