Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.09.2018

Пачалася вучэбная практыка "Першыя дні дзіцяці ў школе". Першы ўрок "Мая Радзіма -Беларусь"

   У навучэнцаў каледжа групы 115 Н гэты навучальны год адметны. З трэцяга верасня ў іх пачалася вучэбная практыка "Першыя дні дзіцяці ў школе". Будучыя настаўнікі даведаюцца на практыцы аб арганізацыі навучальнага працэсу ў першым класе на першым тыдні навучання. Шмат уражанняў пакінуў у іх і ўрок "Мая Радзіма -Беларусь", які ў гэты дзень правяла для іх кіраўнік практыкі Суднічэнка Т.А. Актыўны ўдзел у правядзенні ўрока прымалі навучэнцы каледжа (Буднік Г., Граеўская В., Кавалева К., Кудзелка Л.), а таксама настаўнікі першых класаў ДУА "Сярэдняя школа 66 г. Мінска" Хворава Л.В., Лісоўская В. С., Гурыновіч Л.П.
  На ўроку вялася гаворка аб асветніках, героях, вядомых навукоўцах зямлі беларускай, аб дасягненнях беларускага народа. Асаблівая ўвага была звернута на ролю настаўніка ў выхаванні будучых пакаленняў беларусаў, якія будуць ствараць духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, праслоўляць нашу Айчыну.
  На ўроку прагучалі вершы беларускіх паэтаў, песня Ю Семянякі "Люблю цябе ,Белая Русь" і "Белая Русь" І.Співакова ў выкананні А .Агурбаш, а таксама гімн школьнікаў "Учат в школе.."
   Будучыя настаўнікі разважалі аб тым, што для іх азначае слова "Радзіма" і аб ролі настаўніка ў грамадстве.