Сёння у каледжы прайшлі Чытанні “Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці”. У гэмыт годзе Чытанні праводзіліся ў гонар беларускай паэтэсы, празаіка, асветніцы, сястры міласэрнасці і грамадскага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
Мэта чытанняў – фарміраванне гуманістычнага педагагічнага мыслення будучага педагога праз прызму спадчыны класікаў.
Праца ў секцыях, дыскусійных пляцоўках была па некалькім напрамках:
- Літаратурная спадчына Цёткі: спалучэнне традыцый і наватарства.
- “Лучынка” злучыла стагоддзі: Цётка як педагог і публіцыст. Традыцыі Цёткі ў сучаснай педагогіцы.
- Вобраз Цёткі ў беларускай літаратуры і выяўленчым мастацтве.
- Пытанні захавання спадчыны класікаў нацыянальнай педагогікі.



