17 снежня 2019 года ў каледжы прайшоў
ДЗЕНЬ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПЕДАГОГІКІ
Урок-майстэрня «Мастацтва бачыць дэталі»
Сустрэча праходзіла у тэатры, які адзначае свой соты тэатральны сезон. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы!
Мы віншавалі Купалаўскі са стогадовым юбілеем! Сто гадоў – гэта не толькі гісторыя, але і новы крок, і новае дыханне, і новае адкрыццё!
Мы ўсе сталі удзельнікамі ўрока "Мастацтва бачыць дэталі". Змест урока да спектакля прадугледжвае знаёмства з метадычнымі прыёмамі работы з тэкстам.

Прагляд спектакля «Ноч на Каляды» даў магчымасць для развіцця навыкаў разважаць, крытычна і аналітычна думаць; вызначаць дэталі сюжэту; высвятляць, у чым была задума стваральніка; разважаць над вынікамі свайго аналізу і прыходзіць да ўласнай ацэнкі ўбачанага.

Навучэнцы каледжу запрасілі да дыялогу акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы,лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі за "Лепшую мужчынскую ролю" Паўла Харлачука-Южакова. Які паведаміў якога гледача чакаюць сёння ў Купалаўскім тэатры, якога гледача павінны выхоўваць мы, педагогі. А пажаданні акцёра станулі самым незвычайным падарункам!
