18 лютага на XXVlll Мiжнароднай кнiжнай выставе навучэнцы Мiнскага педагагiчнага каледжа прымалi ўдзел у прэзентацыi зборнiка песень беларускага кампазiтара Яўгена Ксяневiча "Скарб дарагi".
Дзяўчаты з вялiкiм задавальненнем выконвалi музычныя творы аўтара на вершы вядомых беларускiх паэтаў.
Прыемныя ўражаннi ад мерапрыемства засталiся ў навучэнцаў i iх выкладчыкаў, а таксама гасцей выставы.
Наперадзе - новыя творчыя сустрэчы, цiкавыя праекты i падарожжы!

