Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мінскі гарадскі педагагічны каледж” сумесна з навукова - метадычным часопісам “Гісторыя і грамадазнаўства” запрашае прыняць удзел у IV чытаннях “Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці”, прысвечаных літаратурнай і педагагічнай дзейнасці Анатоля Клышкі.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы педагагічных каледжаў Рэспублікі Беларусь, вучні 10-11 педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, асобы, зацікаўленыя пытаннямі педагогікі.
Чытанні адбудуцца 3 снежня 2021 года ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы (г. Мінск, вул. Макаёнка, д. 29) і пройдуць у анлайнфармаце (праз вэбканферэнцыю ZOOM).
Мэта чытанняў – фарміраванне гуманістычнага педагагічнага мыслення будучага педагога праз прызму спадчыны класікаў.
Праблемнае поле чытанняў:
1. Творы Анатоля Клышкі як сродак выхавання дзяцей.
2. Традыцыі вуснай народнай творчасці ў літаратурнай спадчыне Анатоля Клышкі.
3. Анатоль Клышка – аўтар беларускага “Буквара”.
4. Педагагічная спадчына Анатоля Клышкі.
5. Пытанні захавання спадчыны класікаў нацыянальнай педагогікі.
З палажэннем IV Педагагічных чытанняў можна азнаёміцца па спасылцы.