Выкладчык Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа А. У. Кімбар прыняў удзел у мерапрыемствах ІІ Культурна-адукацыйнага форума "Культура сталіцы - 2023“. У межах мерапрыемстваў чацвёртага дня форума адбылося пасяджэнне ў сценах Храма-помніка у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, на якім прадстаўнікі адміністрацый раёнаў г. Мінска, дзеячы ўпраўлення культуры культуры Мінгарвыканкама, члены БРСМ і выкладчыкі ўстаноў адукацыі сталіцы абмеркавалі праблематыку пошукавай дзейнасці і мемарыялізацыі ахвяраў войнаў, што закранулі Беларусь.
